Экспэрт: Дэсантнікі, якія паляцяць браць Кіеў, могуць спакойна ўзяць і рэзідэнцыю Лукашэнкі
41- 27.01.2022, 20:30
- 47,634
Дыктатар увяз.
Ваенна-палітычны аглядальнік Ягор Лебядок распавёў «Медыязоне», чым можа абярнуцца для Лукашэнкі ўцягванне ў вайсковы канфлікт на баку РФ.
- А ці можа Лукашэнка ў цяперашніх умовах дазволіць сабе не ўдзельнічаць у вайне?
- Ужо не. Ужо ніяк. Я сабе не ўяўляю - паедуць эшалоны праз Беларусь і што, беларускія вайскоўцы, ці што, стануць і заступяць расейцам праход? Ці пралёт? Паб'юць дэсантнікаў, «Ілы» расейскія якія ляцяць, ці што? Поўны сыход вайсковай палітыкі пад крыло Расейскай Федэрацыі, татальны - гэта тое, чым Лукашэнка расплачваецца з Пуціным за падтрымку. Гэта проста ператварэнне Беларусі ў аператыўную прастору расейскіх узброеных сіл. Тое, што яны пачалі з верасня 2020 года, з вучэнняў «Славянскае братэрства». Сказаць «не» ён, вядома, можа, але хто яго слухаць будзе? Тыя ж дэсантнікі, якія паляцяць браць Кіеў, могуць спакойна паляцець і ўзяць адну рэзідэнцыю.