23 красавiка 2024, aўторак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэпер Уладзі выпусціў кліп аб катаваннях у Расеі

2
Рэпер Уладзі выпусціў кліп аб катаваннях у Расеі

У падтрымку відэа незалежныя СМІ запусцілі адмысловую акцыю.

Ролік закліканы асвятліць праблему адсутнасці асобнага артыкула аб катаваннях у Крымінальным кодэксе Расеі. Героямі кліпа сталі рэальныя людзі, якія пацярпелі ад катаванняў.

Рэпер Уладзі, фронтмэн музычнага гурта «Каста», выпусціў кліп у падтрымку ўвядзення ў Расеі пакарання за катаванні. Ролік пад назвай «Артыкул, якога няма» выпушчаны ў якасці супольнага праекту з праваабарончай арганізацыяй «Камітэт супраць катаванняў» (юрыдычныя асобы арганізацыі былі прызнаныя замежнымі агентамі, цяпер яна працуе без рэгістрацыі).

Героямі роліка сталі рэальныя людзі, якія пацярпелі ад катаванняў і наважылі адкрыта падзяліцца сваімі гісторыямі.

«У Крымінальным кодэксе Расеі дагэтуль няма асобнага артыкула аб катаваннях, хаця ў краіне ёсць тысячы ахвяр катаванняў. Няма артыкула - няма і афіцыйнага прызнання праблемы, няма магчымасці весці дакладную статыстыку і даследаваць маштаб таго, што адбываецца», - гаворыцца ў подпісе да кліпа, які выйшаў на ютуб-канале «Касты».

Акцыю падтрымалі СМІ, якія выпусцілі матэрыялы пад адзіным загалоўкам «Артыкул, якога няма». The Village, «Новая газета» і іншыя выпусцілі аднолькавыя тэксты, набраныя белым шрыфтам на белым фоне: каб яго прачытаць, трэба выдзеліць зададзеную вобласць (ці ж тэкст з'яўляецца часткамі).

Такім чынам, мэта акцыі - падкрэсліць, што раз у Крымінальным кодэксе Расеі няма артыкула аб катаваннях, то і артыкула ў СМІ таксама няма.

Праблему адсутнасці прававога рэгулявання катаванняў у Расеі таксама асвятлілі ў сваіх матэрыялах многія журналісты, у тым ліку дакументальныя фільмы пра катаванні выйшлі на папулярных ютуб-каналах-мільённіках «вДудзь», «Асцярожна: Сабчак» і «Рэдакцыя».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках