29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Клімкін распавёў аб стратэгіі Крамля, Нямеччыны і рэцэпце еўраінтэграцыі

6
Павел Клімкін распавёў аб стратэгіі Крамля, Нямеччыны і рэцэпце еўраінтэграцыі
ПАВЕЛ КЛІМКІН

Былы міністр замежных спраў Украіны мяркуе, што ў сярэднетэрміновай перспектыве Берлін дасць зброю Кіеву.

Ва Украіны ёсць магчымасць зрушыць працэсы на сваім шляху ў NATO. Больш за тое - як бы фантастычна гэта ні гучала - адкрыць шлях да паставак нямецкай зброі ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Пра тое, як гэтага дасягнуць, у інтэрв'ю «Еўрапейскай праўдзе» расказаў Павел Клімкін, міністр замежных спраў Украіны ў 2014-2019 гадах і прызнаны спецыяліст што да Нямеччыны, які доўгі час працаваў у гэтай краіне, у тым ліку на пасадзе пасла.

Пра што, сярод іншага, казаў Павал Клімкін:

Міністр замежных спраў Украіны ў 2014-2019 гадах мяркуе, што ў сярэднетэрміновай перспектыве Нямеччына дасць зброю Украіне.

***

«Палітыкі Нямеччыны хутчэй падтрымліваюць нас, але вельмі асцярожна - настолькі, што значная іх частка хоча «праспяваць».

Напрыклад, у сённяшняй кааліцыі з трох партый (сацыял-дэмакраты, лібералы і зялёныя), сама меней, першыя дзве партыі прадстаўляюць інтарэсы буйнога або сярэдняга нямецкага бізнэсу, які вельмі шмат зарабляе ў Расеі і ў далейшым будзе ўлічваць інтарэсы Расеі.

Што да погляду на Крым, то многія нямецкія палітыкі і шараговыя немцы мяркуюць, што Крым вернецца ў доўгатэрміновай перспектыве. Аднак ёсць нямала тых, хто мяркуе, што ўвогуле не вернецца».

***

«У Нямеччыне ёсць невялікая, але ўплывовая група палітыкаў і экспэртаў, якія становяцца ўсё больш крытычнымі ў дачыненні да Расеі. Іх галасы чутныя. Не тое, каб яны былі вельмі ўплывовыя, але яны заўважныя.

І, нарэшце, ёсць тэндэнцыя падтрымкі Украіны ў СМІ Нямеччыны».

***

«Пакуль мы не зацягнем нямецкі бізнэс сюды ва Украіну, ніякай рэальнай еўраінтэграцыі не будзе».

Гэта значыць, пакуль «Дойчэбан» не будзе інтэграваны з «Укрзалізныцей», пакуль RWE не будзе займацца энэргетычнай інфраструктурай, пакуль нямецкія кампаніі не зойдуць, пакуль нямецкія банкі не зразумеюць, што крэдытныя рэсурсы ва Украіне прыносяць ім грошы - ніякай рэальнай еўраінтэграцыі не будзе.

Так працуе нямецкая ментальнасць. Яны павінны ведаць, што ім губляць і што бараніць ва Украіне».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках