25 красавiка 2024, Чацвер, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз выступіў з заявай па Беларусі

23
Еўразвяз выступіў з заявай па Беларусі

ЕЗ адрэагаваў на ганебную вяху ў нашай краіне.

Еўрапейскі Звяз выступіў з заявай у сувязі з тым, што колькасць палітычных вязняў у Беларусі перавысіла 1000 чалавек.

Заяву апублікаваў прадстаўнік ЕЗ у пытаннях знешніх спраў і палітыкі бяспекі Петэр Стана, паведамляе "Европейская правда".

«Колькасць палітвязняў у Беларусі цяпер дасягнула 1000 і працягвае расці. Гэтая ганебная вяха адлюстроўвае працяг рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць уласнага насельніцтва. Акрамя таго, многія тысячы пратэстоўцаў збеглі з краіны, каб пазбегнуць пераследу», - адзначыў Стано.

З ягоных слоў, у сённяшняй Беларусі закрытая прастора для дэмакратычнай палітычнай апазіцыі і дзейнасці свабодных і незалежных СМІ, а рэжым Лукашэнкі працягвае затрымліваць людзей, падвяргаючы іх жорсткаму абыходжанню і катаванням і прыгаворваючы іх да працяглых тэрмінаў зняволення падчас палітычных працэсаў за зачыненымі дзвярыма.

«Юрыдычная абарона палітычных зняволеных стала небяспечнай: больш за 40 адвакатаў, як паведамляецца, страцілі ліцэнзіі. Беларусь павінна выконваць свае міжнародныя абавязанні і абавязанні ў рамках ААН і АБСЕ. ЕЗ зноў заяўляе аб сваім патрабаванні неадкладнага і безагаворачнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных», - адзначыў Стана.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках