29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ калядных песень ад беларускіх музыкаў

2
Топ калядных песень ад беларускіх музыкаў

Сярод іх - вядомы сусветны гіт Jingle Bells па-беларуску ад гурта «Палац».

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Каляды. «Белсат» сабраў прыгожыя калядныя песні ў выкананні беларускіх музыкаў, якія дапамогуць акунуцца ў атмасферу свята.

Пачнем з навінак. Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra адмыслова пад Каляды прадставілі сумесную святочную песню і цёплы кліп «Пад ялінкай».

Гурт Naviband таксама прэзентаваў сваю новую песню, але ўжо з іншым настроем. «Сумнае свята» – пра тое, што ўсім нам баліць.

А цяпер звернемся да каляднай класікі. Калядны гімн «Ціхая Ноч» быў напісаны ў 1818 годзе ў Аўстрыі і перакладзены на дзясяткі моў. Паслухайце, як ён гучыць па-беларуску ў выкананні настаўніцы з Гомеля Вальжыны Цярэшчанка.

У мінулым годзе гурт NaviBand павіншаваў беларусаў з Калядамі беларускай версіяй песні Happy Xmas (War is over) Джона Ленана. Слухаем!

Вядомы сусветны хіт Jingle Bells гучыць і па-беларуску дзякуючы гурту «Палац»:

Ужо сапраўдная калядная класіка ад беларусаў. Творчы тандэм згаданага намі Змітра Вайцюшкевіча (якога мы яшчэ згадаем тут не раз) і паэта Уладзіміра Некляева стварылі калядны шэдэўр «На Каляды».

Яшчэ адзін творчы тандэм Вайцюшкевіча, але ўжо з гуртом РСП – «Валёначак святога Мікалая».

Таксама ўжо нашая класіка – «Цуд на Каляды» ад Аляксандра Памідорава з праекту «Святы вечар»:

«Каляды» у выкананні Алеся Дзянісава (Dzieciuki) і «Палаца». Добра пасуе для спявання за святочным сталом:

А гэта вельмі пяшчотная песня ў выкананні Хані i Ядзі Багдановiч. Прыгожы кліп распавядае пра тое, што «У гэтую Святую Ноч» кожны з нас можа стварыць маленькі цуд для іншых.

У працяг – утульная цёплая «Калядная песня» ад «Крамбамбулі»:

Не можам тут асобна не ўзгадаць калядныя песні пад гітару ад мэтра Лявона Вольскага. Лампавыя відэа з далёкага 2007 года ствараюць асаблівую атмасферу. Ну, і Лявон, канешне:

«Званочкі»

«Менская Каляда»

Крышку каляднага фолку – ад неймавернага «Палацу»:

«Хрыстос нарадзiуся»

«Святы вечар»

Даўненька мы не ўзгадвалі Зміцера Вайцюшкевіча. А дарма! Яго рытмічная «Калядка» адназначна заслугоўвае нашай увагі:

А вось цэлая «Балада пра святога Мікалая» ад барда Віктара Шалкевіча:

«Каляда» у стылі фанк ад «Песняроў». Так-так, вы правільна пачулі:

І ў канцы хуліганская песня ад «Крамбамбулі» – «Партызаны каляднага лесу»:

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках