17 красавiка 2024, Серада, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіцылійскі князь закахаўся ў беларуску, а цяпер патрабуе вярнуць усе падарункі

112
Сіцылійскі князь закахаўся ў беларуску, а цяпер патрабуе вярнуць усе падарункі

Ён заявіў, што «жанчына скарысталася ягонай слабасцю».

Сіцылійскі князь Джакама Банана ды Лінгуаглоса мінулай восенню спыніў стасункі з беларускай Таццянай, але прэтэнзіі да экс-каханай у яго засталіся да гэтага часу. У пары была розніца ва ўзросце 15 гадоў: яму 51 год, а ёй – 35, піша kp.ru са спасылкай на Corriere della Sera.

Іх гісторыя кахання пачалася 23 кастрычніка 2019 года. Шляхцюк сустрэў Таццяну за вячэрай. Тады ён нядаўна расстаўся з жонкай Крысцінай, быў засмучаны тым, што дзеці з'ехалі жыць у ЗША. А беларуска прывабіла яго адразу, і паміж імі прабегла іскра.

Джакама хутка ўступіў у стасункі з Таццянай. Іх жыццё было насычанае: падарожжы, начное жыццё, абеды ў найлепшых рэстаранах Рыма і свету. Закаханыя пабывалі ў Мілане, Сан-Дыега, Бэвэрлі-Хілз, Монтэ-Карла, Канах, Швэйцарыі, на Мальдывах, у Дубаі. Падарожжы – частка жыццё князя, ягонае захапленне, якое ператварылася ў працу. Ён даваў парады для турыстаў у эксклюзіўных кірунках. Таццяна фантанавала ініцыятывы, а таксама вылучалася амбіцыйнасцю і настойлівасцю.

Князь шчодра адорваў беларуску падарункамі. У спісе выдаткаў на ягоную каханую з Беларусі значацца Mercedes Glc 220 d 4 Matic коштам 83 тысячы еўраў, арэнда кватэры ў Гішпаніі за 18 тысячаў еўраў, укладанні ў бізнэс памерам 58 тысячаў еўраў, а таксама банкаўскія пераводы на суму блізу 80 тысячаў еўраў.

Цяпер усе гэтыя выдаткі і ўкладанні сталі прадметам расследавання пракуратуры. Джакама мяркуе, што беларуска скарысталася ягонай слабасцю, траўмай ад мінулых стасункаў, што зрабіла яго няўпэўненым і ўразлівым. Ён мяркуе, што Таццяна адчула гэтую слабасць і выкарыстоўвала ў карыслівых мэтах. А ейныя паводзіны паказвалі на тое, што жанчыну прывабіла толькі багацце мужчыны, гатовага дарыць ёй разнастайныя падарункі.

Адвакат шляхцюка расцэньвае ягоныя стасункі з Таццянай як з'яву, калі "закаханасць затуманьвае мозг да такой ступені, што чалавек не можа зразумець што хоча, асабліва ва ўзросце старэйшым за 50 гадоў". Пры гэтым беларуска, паводле словаў пацярпелага боку, яшчэ рэгулярна абражала князя. Сябе яна ўважала за прыгожую і маладую, а яго называла страшным, казала яму "ты адстой", дакарала ў тым, што ён жабрак і "бомж". Мужчына стараўся не рэагаваць на такія словы, адчуваў сябе вінаватым. Ён прасіў прабачэння, ішоў у банк, аплачваў арэнду і плаціў за машыну сваёй абранніцы, пры гэтым прызнаваўся, што быў засмучаны.

Пара спыніла стасункі мінулай восенню, а месяц таму князь падаў скаргу на Таццяну. Ён патрабуе вярнуць падоранае. А разбірацца, ці сапраўды беларуска скарысталася ўразлівасцю свайго экс-каханага, будзе следства.

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках