25 красавiка 2024, Чацвер, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ зачынілі «вечка катла» для групоўкі арміі РФ у Лімане

12
УСУ зачынілі «вечка катла» для групоўкі арміі РФ у Лімане

Вораг акружаны.

Узброеныя сілы Украіны зачынілі «вечка катла» для групоўкі расейскіх войскаў у часова непадкантрольным Лімане на Данеччыне.

Пра гэта пішуць украінскія СМІ і сведчыць мапа, апублікаваная «Люстэркам тыдня».

Выданне спасылаецца на крыніцы, што знаходзяцца непасрэдна ў зоне баявых дзеянняў, якія пацвярджаюць інфармацыю пра акружэнне расейцаў.

Адзначаецца, што ў размешчаных у Лімане расейскіх падраздзяленняў наўрад ці атрымаецца выбрацца з «катла», паколькі ў іх адсутнічае неабходнае для прарыву ўзбраенне.

Акрамя таго, перахопы ўкраінскай выведкі сведчаць пра вельмі нізкі ўзровень маральнага стану асабовага складу расейскіх падраздзяленняў, якія апынуліся ў акружэнні.

Раней пра запланаваны прарыў расейскай групоўкі войскаў з акружэння масава пісалі расейскія СМІ і паблікі ў сацсетках.

Пра поспехі УСУ на Усходнім фронце паведаміў у вечаровым відэазвароце і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Пра гэта дастаткова публічнай інфармацыі. Усе чулі, што адбываецца ў Лімане Данецкай вобласці», – сказаў кіраўнік дзяржавы і дадаў, што гэтыя крокі значаць вельмі шмат для Украіны.

Раней у пятніцу стала вядома, што ўкраінскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль населеныя пункты Ямполь і Дробышава на подступах да Лімана.

У сваю чаргу расейскія СМІ пісалі, што баі ідуць ужо на адміністрацыйных межах Лімана, а дарога каля Торскага ў бок Крамянной знаходзіцца пад агнявым кантролем украінскай артылерыі.

Пра акружэнне падраздзяленняў расейскіх войскаў у Лімане паведаміў і расейскі дыверсант, былы афіцэр ФСБ Ігар Гіркін (Стралкоў).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках