23 красавiка 2024, aўторак, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сёння спалі ў лужынах»: На Данецкім кірунку акупанты засталіся без танкаў

18
«Сёння спалі ў лужынах»: На Данецкім кірунку акупанты засталіся без танкаў

Расейскія салдаты не атрымалі падмацаванняў, а раненні лечаць мазкамі ёду на лбе.

30 верасня адзін з расейскіх акупантаў, якія пакуль яшчэ засталіся ў жывых на Данецкім кірунку, стэлефанаваўся з маці, расказаўшы ёй, што ў іх няма ніводнага танка і засталося тры роты асабовага складу.

У аўдыязапісе перахопу, апублікаваным Галоўнай управай выведкі Мінабароны Украіны, расейскі захопнік скардзіцца на тое, што яму і ягоным калегам даводзіцца спаць у лужынах, ежы мала і няма неабходнай медыцынскай дапамогі.

Салдат РФ дадаў, што падмацаванні ім не даслалі, а УСУ ідуць на прарыў. У іх роту даслалі медыка, які лечыць вайскоўцаў перадавымі метадамі – некалькімі мазкамі ёду на лоб, пасля чаго пытаецца пра наяўнасць скаргаў у "пацыентаў". Больш ніхто не скардзіцца...

Акупант прызнаўся жанчыне, што іх пазіцыі ў пасадцы можа зраўняць з зямлёй адзін украінскі танк, а іх на падыходзе ўжо 15.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках