19 красавiка 2024, Пятніца, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль зрывае планы Крамля: ЦАХАЛ выдаў дырэктыву

Ізраіль зрывае планы Крамля: ЦАХАЛ выдаў дырэктыву

Гаворка ідзе пра ізраільскіх вайскоўцаў, якія маюць грамадзянства РФ.

Ізраіль не дазволіць Крамлю выкарыстоўваць сваіх вайскоўцаў для вайны супраць Украіны.

ЦАХАЛ выдаў дырэктыву, якая прадпісвае ўсім вайскоўцам Арміі абароны Ізраілю, якія маюць грамадзянства РФ і якія знаходзяцца ў Расеі, без прамаруджання вярнуцца ў Ізраіль.

Пра гэта са спасылкай на неназванага ізраільскага чыноўніка заявіў у Twitter рэдактар Walla Гай Элстэр.

Вядома таксама, што дырэктыва забараняе вайскоўцам ЦАХАЛу з расейскім грамадзянствам вылятаць у Расею. Такім чынам, Ізраіль пазбавіў Маскву магчымасці задзейнічаць у вайне супраць Украіны ізраільскіх сілавікоў, у навучанне якіх уклаў буйныя сродкі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках