25 красавiка 2024, Чацвер, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія салдаты баяцца, што супраць іх будуць ваяваць Сталонэ і Шварцэнэгер

33
Расейскія салдаты баяцца, што супраць іх будуць ваяваць Сталонэ і Шварцэнэгер

У Офісе прэзідэнта Украіны паказалі перахоп.

Расейскія салдаты, якія ваююць супраць Украіны, на поўным сур'ёзе баяцца зорак галівудскіх баевікоў.

Адпаведны перахоп апублікаваў увечары 30 верасня дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч у эфіры YouTube-канала «Фейгін LIVE».

Паводле ягоных словаў, у перахоп патрапіла рэакцыя расейскіх вайскоўцаў на навіну пра падачу Украінай заяўкі на паскоранае ўступленне ў NATO. Некаторых гэта зрынула ў паніку.

«Я ведаеш, чаго баюся? (...) Хоць бы амерыканцы не здагадаліся, не сабралі зноў гэтых ваяк: Сталонэ, Арнольда (Шварцэнэгера – рэд.), гэтага арэшка моцнага (Бруса Уіліса – рэд.), каго там яшчэ… Зараз дадумаюцца сабраць! То нам сапраўды канец… Я не ведаю, Майкл Дуглас нібыта ў Расеі тут. Не ведаю, можа, хоць ён за нас пойдзе. Яшчэ шанец нейкі будзе», – казаў у перахопе расейскі ваяка.

З Майклам Дугласам, дарэчы, расеец моцна памыліўся. На чырвонай дарожцы SAG Awards 2022 акцёр з'явіўся з жоўта-блакітным акцэнтам у гарнітуры, адназначна выступіў у падтрымку Украіны.

Арастовіч, каментуючы перахоп, выказаў упэўненасць, што ў найвышэйшым кіраўніцтве Расеі знаходзяцца людзі з аналагічнымі страхамі і ўзроўнем разумовага развіцця. «Вось яно, геапалітычнае мысленне… Паводле некаторых звестак, гэта адзін з чальцоў Рады Федэрацыі гутарыць з іншым чальцом Рады Федэрацыі. А мы перахапілі. Датычна ўсіх пастановаў, якія яны прымаюць, зразумела, што там роўна такі ўзровень мыслення», – пажартаваў прадстаўнік АП.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках