24 красавiка 2024, Серада, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскае камандаванне «кінула» акружаных у Лімане салдатаў

15
Расейскае камандаванне «кінула» акружаных у Лімане салдатаў

Гарнізону не далі дазволу на адыход з «катла».

Расейскія вайскоўцы запыталі ў свайго камандавання дазвол на выхад з Лімана Данецкай вобласці, але атрымалі адмову. Цяпер усе шляхі падвозу боепрыпасаў акупантаў перакрытыя Сіламі абароны Украіны.

Пра гэта раніцай 1 кастрычніка ў эфіры тэлеканала «FREEДОМ» паведаміў кіраўнік Луганскай АА Сяргей Гайдай, паведамляе obozrevatel.com. Паводле ягоных словаў, у сітуацыі, якая склалася, у захопнікаў засталіся тры варыянты.

«Або паспрабаваць прарвацца, або здацца, або ўсім там побач загінуць», – сказаў ён.

Гайдай адзначыў, што ў раёне гэтага горада застаюцца, папярэдне, блізу 5 тысячаў вайскоўцаў варожай арміі і гэта «каласальная групоўка».

«Усе шляхі ўжо падвозу туды боекамплекту або спакойнага выхаду гэтай групоўкі з Лімана – яны ўсё цалкам перакрытыя», – дадаў кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі.

Гайдай жартам выказаў здагадку, што затрыманыя ў Лімане акупанты могуць прадэманстраваць яшчэ адну «спецаперацыю» ў «адмоўным наступе».

Нагадаем, днём 30 верасня журналіст Юрый Бутусаў паведаміў, што захопнікі сабралі калону тэхнікі ў сяле Зарэчнае пад Ліманам, каб паспрабаваць прарвацца ў Торскае і такім чынам выйсці з акружэння.

Журналіст адзначыў, што на ўказаную дарогу захопнікі сцягнулі баявую тэхніку УС РФ, а таксама скрадзены ў мірных жыхароў цывільны транспарт.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках