23 красавiка 2024, aўторак, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Перамолвае пяхоту»: Першае пацверджанне, што УСУ атрымалі магутныя ракеты да HIMARS

26
«Перамолвае пяхоту»: Першае пацверджанне, што УСУ атрымалі магутныя ракеты да HIMARS

M30A1 уважваюцца за боепрыпасы падвышанай смяротнасці.

Украіна, як мяркуецца, атрымала ад заходніх хаўруснікаў ракеты M30A1 да рэактыўных сістэмаў HIMARS. У сюжэце The Washington Street Journal, прысвечаным вайне РФ супраць Украіны, засвяціліся ракеты M30A1. Гэта першае пацверджанне наяўнасці ва УСУ гэтага ўзбраення.

Сюжэт выйшаў у свет 30 верасня, паведамляе dialog.ua.

Журналісты паказалі сюжэт, як ва Украіне эфектыўна працуюць «Хаймарсы». У кадр патрапіла маркіроўка ракетаў да гэтага РСЗА, якую выкарыстоўваюць УСУ – M30A1. Для расейскіх акупантаў наяўнасць ва ўкраінцаў гэтых ракетаў – вельмі дрэнная навіна. Іх асаблівасць заключаецца ў тым, што вакол зарада выбуховага рэчыва выкладзена блізу 180 тысячаў шарыкаў з карбіду вальфраму, якія могуць ператвараць у фарш пяхоту ворага.

Баявая частка M30A1 рыхтуецца паводле тэхналогіі LEO (Lethality Enhanced Ordnance), што перакладаецца як «боепрыпас падвышанай смяротнасці». Ягоная галоўная задача – знішчэнне жывой сілы ворага. У якасці выбуховага рэчыва выступае актаген. Далёкасць паразы гэтай ракеты складае ад 15 да 84 км з кругавым адхіленнем усяго 7 метраў.

Варта адзначыць, што на сёння, паводле афіцыйных звестак, ва УСУ на ўзбраенні маюцца больш за 20 установак HIMARS і іх аналагаў: M270 і MARS. На днях злучаныя Штаты анансавалі новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на суму больш за $ 1 млрд, у склад якой увойдуць яшчэ 18 «Хаймарс». Гэта адна з тых зброяў, якая змяніла ход вайны ва Украіне. Гэтыя рэактыўныя сістэмы залпавага агню далі ўкраінскаму войску магчымасць знішчаць у тыле расейскія ваенныя базы, склады, збор тэхнікі і жывой сілы. Фактычна HIMARS пазбавілі расейскую армію наступальнага патэнцыялу, абяскроўілі яе.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках