28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расейскія вайскоўцы, вы акружаныя»: УСУ прапануюць гарнізону Лімана здацца

43
«Расейскія вайскоўцы, вы акружаныя»: УСУ прапануюць гарнізону Лімана здацца

Украінскія вайскоўцы паказалі кадры з «катла».

Украінскія абаронцы паказалі актуальную сітуацыю ў Лімане, дзе адбылося аператыўнае акружэнне войскаў РФ.

Ролік з перадавой апублікавала Радыё Свабода.

На знятых байцамі кадрах украінскія сілы прасоўваюцца лесапалосамі, а на фоне гучыць запіс з заклікам да ворага здавацца ў палон.

«Вайскоўцы УС РФ, Сілы абароны Украіны захапілі Ліман, далейшы супраціў не мае сэнсу – вы акружаныя... Памятаеце, сваёй уладзе вы не патрэбныя, для іх вы – гарматнае мяса, вы патрэбныя сваім родным дома», – кажа голас на запісе.

Расейскім войскам параілі выйсці на найбліжэйшую дарогу ці населены пункт, скласці зброю і дачакацца прадстаўнікоў Узброеных сілаў Украіны з паднятымі рукамі і здацца ў палон.

Таксама байцы УСУ паказалі кінутую расейцамі ваенную тэхніку.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках