28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ вызвалілі пяць населеных пунктаў вакол Лімана

3
УСУ вызвалілі пяць населеных пунктаў вакол Лімана

Расейская групоўка 5,5 тысячаў чалавек поўнасцю акружаная.

Украінскія байцы акружылі расейскую групоўку ў раёне Лімана. Паблізу горада вызваленыя пяць населеных пунктаў, там прадаўжаюцца стабілізацыйныя мерапрыемствы.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на спікера Усходняй групоўкі войскаў Сяргея Чараватага ў эфіры тэлемарафону.

«Расейская групоўка ў раёне Лімана акружаная. Населеныя пункты Ямполь, Навасёлаўка, Шандрыгалава, Дробышава, Стаўкі – вызваленыя, там прадаўжаюцца стабілізацыйныя мерапрыемствы», – расказаў Чараваты.

На пытанне журналіста, пра якую колькасць расейцаў, якія апынуліся ў акружэнні ў раёне Лімана, можа ісці гаворка, ён адказаў, што «недзе блізу 5–5,5 тысячаў».

«Нашы звесткі паказвалі, што сапраўды там расейская групоўка (у раёне Лімана – рэд.) налічвала колькасць у раёне 5–5,5 тысячаў. Аднак актыўныя баявыя дзеянні "адмінусоўвалі" іх баявы склад, а таксама некаторыя групы, якія спрабавалі прарвацца. Гэта значыць, вызначэнне дакладнай колькасці расейцаў пакуль патрабуе аналізу, каб назваць дакладны лік», – тлумачыць Чараваты.

Паводле ягоных словаў, спробы расейцаў «прарвацца» да гэтага часу фіксуюцца, але яны не надта ўдалыя дзякуючы дзеянням украінскіх абаронцаў.

Чым важны Ліман

Спікер Усходняй групоўкі войскаў тлумачыць, што Ліман важны, таму што гэта чарговы крок да вызвалення ўкраінскага Данбаса і магчымасць пайсці далей на Крамянную і Севераданецк.

«Гэта і псіхалагічна важны момант. Паколькі УСУ пачынаюць дыктаваць сваю волю, а не толькі адбіваць і стаяць у абароне, але і пераломваць ход баявых дзеянняў», – адзначыў Чараваты.

Раней пра акружэнне больш як 5 тысячаў расейскіх акупантаў у раёне Лімана паведаміў і кіраўнік Луганскай АВ Сяргей Гайдай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках