29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паблізу Марыюпаля адбыўся паветраны бой, падбіты самалёт РФ

12
Паблізу Марыюпаля адбыўся паветраны бой, падбіты самалёт РФ

Актыўнасць украінскай авіяцыі набліжае вызваленне горада.

У раёне часова акупаванага Марыюпаля 30 верасня адбыўся паветраны бой. Паводле ягоных вынікаў падбіты расейскі самалёт паляцеў у кірунку Прыморска-Ахтарскага аэрадрома.

Мясцовыя жыхары бачылі баі ў паветры над сялом Урзуф. Пра гэта ў Telegram паведаміў дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка.

Паводле ягоных словаў, актыўнасць авіяцыі можа сведчыць, што дэакупацыя Марыюпаля становіцца ўсё бліжэйшай. Ён адзначыў, што самалёт расейскага акупацыйнага войска з прыкметамі гарэння і чорнага дыму накіраваўся ў бок аднаго з аэрадромаў у РФ.

На гэты момант невядома, даляцеў самалёт акупантаў да аэрадрома ці не.

«Вяртанне Марыюпаля становіцца бліжэйшым. Не толькі ліманскім катлом. Учора над с. Урзуф Марыюпальскага раёна мясцовымі зафіксаваная паветраная бітва, паводле вынікаў якой расейскі самалёт з відавочнымі прыкметамі гарэння і чорнага дыму прадэманстраваў адзінокую перагрупоўку ў бок Прыморска-Ахтарскага аэрадрома. Спадзяемся, не даляцеў, але дакладныя звесткі адсутнічаюць. Верым ва УСУ і нашы паветраныя сілы. Марыюпаль, чакаць засталося нядоўга», – напісаў Андрушчанка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках