25 красавiка 2024, Чацвер, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Армія РФ бяжыць з Крамянной: Фронт прарваны і пасыпаўся

17
Армія РФ бяжыць з Крамянной: Фронт прарваны і пасыпаўся

Ліманскі кацёл запусціў панічную рэакцыю акупацыйных войскаў на Данбасе.

У расейцаў зноў «пасыпаўся» фронт на Данбасе. Акупацыйнае войска РФ, папярэдне, бяжыць з Крамянной.

У сеціва патрапілі некалькі ролікаў масавых уцёкаў акупантаў у Луганскай вобласці.

Ролікі даступныя на Telegram-канале «Украіна 365».

«Кацёл» у раёне Лімана запусціў панічную рэакцыю акупацыйных войскаў РФ на Усходнім фронце. Мяркуючы з ролікаў, расейцы ўжо бягуць з горада Крамянная. А гэта значыць, што РФ страчвае тэрыторыі Луганшчыны.

У адным з ролікаў акупант, мацюкаючыся, каментуе сыход расейцаў з Крамянной. «Усё! Вось хлапцоў сустрэлі, яны апошнія. Наперадзе нікога няма. Ні 208-й, нікога!» – пажаліўся акупант.

Другі ролік зняты ноччу. Расейскі вайсковец паказаў, як ён з таварышамі ўцякаў з Крамянной. «Агой, выйшлі з Крамянной! Як страшна! Страшна ўвогуле. Нармальна, павінна быць страшна», – крычаў расейскі салдат.

Пра тое, што фронт расейскага войска на гэтым адрэзку пасыпаўся пасля акружэння Лімана, расейскія прапагандысты пачалі масава пісаць у ноч на 1 кастрычніка.

Генштаб УСУ інфармацыю пакуль не каментуе. Аднак калі яна пацвердзіцца, гэта будзе азначаць выхад УСУ да Рубежнага, Лісічанска і Севераданецка.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках