18 красавiка 2024, Чацвер, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падвойны ўдар па пячонцы

27
Падвойны ўдар па пячонцы

Зварот Пуціна і спіч Ахлабысціна нарэшце цалкам супалі ў змесце.

Выкладнік універсітэцкага каледжа Лондана, палітолаг Уладзімір Пастухоў выказаўся пра ўсе адценні расейскай пятніцы.

– Адно прыватнае назіранне за суверэнным паноптыкумам, – піша Уладзімір Пастухоў. – Да ўчорашняга дня кансэнсус быў у тым, што Пуцін і Ахлабысцін – гэта два зусім розныя чалавекі. Маўляў, Ахлабысцін сцябае, а Пуцін ашчадна гуляе.

Пасля ўчорашняга падвойнага ўдару па пячонцы (у Крамлі і потым на Краснай плошчы) стала здавацца, што гэта адна і тая асоба. Рэч у тым, што зварот Пуціна і спіч Ахлабысціна нарэшце цалкам супалі ў змесце. Розніца толькі ў тэмпераменце.

Але і там, і там манія велічы, ускладненая маніяй пераследу. Гэта робіць Пуціна абсалютна недамоваздольным для Захаду. Ніякай надзеі на кампраміс, «вялікую ўгоду», размен на «шахматнай дошцы» больш няма.

З Ахлабысцінымі не дамаўляюцца.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках