28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расею ў студзені – лютым чакаюць бунты і пабоішчы, пачнецца Армагедон»

14
«Расею ў студзені – лютым чакаюць бунты і пабоішчы, пачнецца Армагедон»

Сітуацыя будзе развівацца вокамгненна.

Мабілізацыя ў РФ пакуль не прывядзе да масавых пратэстаў, аднак ужо праз некалькі месяцаў, у студзені – лютым 2023 года, краіну-агрэсарку чакаюць бунты і пабоішчы. Сітуацыя будзе развівацца вокамгненна. Адбудзецца абвал на прынцып даміно і здарыцца Армагедон. Пра гэта заявіў дырэктар Інстытута трансфармацыі грамадства, палітолаг, эканаміст Алег Соскін.

У інтэрв'ю «Главреду» ён расказаў, што незадаволенасці ў расейскім грамадстве ў сувязі з мабілізацыяй пакуль не прывядуць да масавых пратэстаў і адхілення Пуціна ад улады. Аднак праз пару месяцаў пачнецца крызіс, у выніку якога адбудуцца бунты і пабоішчы.

«Масавых пратэстаў пакуль не будзе. Павінна з'явіцца картачная сістэма, каб есці не было чаго. Вось калі пачнецца дэвальвацыя рубля, за рубель нічога нельга будзе набыць, праблемы ў рэгіёнах, пойдуць пахаванкі… Увогуле, калі пачнецца бардак, так званы, энтрапійны хаос, калі ежа і гарэлка знікнуць, пачнуцца пабоішчы. Чакаць засталося нядоўга – усё адбудзецца ў студзені ці лютым», – прагназуе эксперт.

Паводле ягоных словаў, расейская дзяржава абавязкова сутыкнецца з праблемамі ў сувязі з санкцыямі і палітычнымі зменамі ў аўтарытарных і таталітарных краінах.

«Расея ў абавязковым парадку сутыкнецца з праблемамі. Эканоміцы ўжо канец. Еўразвяз прыме восьмы пакет санкцый супраць Расеі, астатнія банкі адключаць ад SWIFT, пад абмежаванні можа патрапіць Беларусь. Адбываецца крызіс і ў іншых краінах – Іран захлынаецца на фоне пратэстаў, у Кітаі нешта пачалося з кіраўніком дзяржавы Сі Цзіньпінам. Разбураецца ўся сістэма хаўруснікаў Пуціна, а сусветны крызіс з'яўляецца асноватворным чыннікам крушэння расейскай дзяржавы. Думаю, недзе ў студзені 2023 года ў Расеі пачнецца бунт», – патлумачыў палітолаг сітуацыю.

Таксама ён дадаў, што ўсё адбудзецца імкліва. Здарыцца нейкая падзея, якая запусціць ланцуг грандыёзнага абвалу.

«Усё адбудзецца вокамгненна. Напружанне будзе назапашвацца, а потым прыляцяць “чорныя лебедзі” і недзе разарвецца слабое звяно. Пачнецца абвал на прынцып даміно. Нешта адбудзецца, пасля чаго пачнецца Армагедон», – падкрэсліў Алег Соскін.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках