У Кахоўскім раёне на базе акупантаў прагрымеў магутны выбух
5- 1.10.2022, 13:29
- 9,194

Мясцовыя жыхары паведамляюць пра маштабны пажар.
У часова акупаваным Таўрыйску Кахоўскага раёна раніцай 1 кастрычніка прагрымеў выбух. Над горадам паднімаецца дым і чуваць дэтанацыя.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на мясцовыя Telegram-каналы.



Як паведамляюць мясцовыя жыхары, папярэдне ўдар прыйшоўся па складзе акупантаў. Цяпер там моцны пажар і чуваць дэтанацыя.
Афіцыйных пацверджанняў пра знішчэнне склада ворага пакуль няма.
Нагадаем, раней паведамлялася, што Узброеныя сілы Украіны на поўдні знішчылі варожую цяжкую агнямётную сістэму «Санцапёк» і РСЗА «Град», а таксама падбілі лагістычныя цэнтры расейцаў.