23 красавiка 2024, aўторак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт назваў месяц, у якім Лукашэнка можа напасці на Украіну

45
Эксперт назваў месяц, у якім Лукашэнка можа напасці на Украіну

Крэмль паспрабуе адкрыць другі фронт, задзейнічаўшы ў гэтым беларускае войска.

Да канца лістапада можа адбыцца напад расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Такую здагадку ў інтэрв'ю «Главреду» агучыў палітолаг, дырэктар аналітычнага цэнтра «Трэці сектар» Андрэй Залатароў.

Паводле ягоных словаў, пастанова Крамля аб незаконнай анэксіі Луганскай, Данецкай, Херсонскай і Запарожскай абласцей вядзе да эскалацыі сітуацыі на фронце.

«Ва Украіны ёсць некалькі тыдняў, каб дамагчыся больш выгадных пазіцый і вызваліць больш тэрыторый. Трэба разумець, што зімой баявыя дзеянні вельмі часта калі не спыняюцца, то становяцца менш інтэнсіўнымі. Пастанова аб анэксіі – гэта відавочна не шлях да міру, а спроба, як гаворыцца, зайсці з козыраў і легалізаваць выкрадзенае», – мяркуе эксперт.

У той самы час, на ягоную думку, Расея можа паспрабаваць адкрыць другі фронт ва Украіне, задзейнічаўшы ў гэтым беларускае войска.

«Вельмі высокая верагоднасць. Іншая рэч, якога кшталту будуць гэтыя дзеянні – удары па Кіеве і пераразанне шляхоў лагістыкі Узброеных сілаў Украіны, гэта значыць паставак тэхнікі з Польшчы і іншых еўрапейскіх краінаў, ці ж гэта будуць дзеянні, накіраваныя на звязванне УСУ, каб адарваць іх ад перакідкі рэсурсаў на іншыя адрэзкі фронту. У тым, што Беларусь зноў будзе задзейнічаная ў агрэсіі, сумнявацца не выпадае. У найбліжэйшыя тыдні наўрад ці, але да канца лістапада цалкам магчыма, што з тэрыторыі Беларусі зноў адбудзецца напад», – перакананы Залатароў.

Пры гэтым эксперт зазначае, што цяперашняя групоўка войскаў будзе ўзброеная і экіпіраваная значна горш, чым групоўка для ўварвання ў лютым – сакавіку.

«Сярод іх тады было шмат частак ударнай лініі – ПДВ, марская пяхота, гэта значыць больш-менш падрыхтаваныя войскі. А тут ужо будуць “мобікі”, але колькасць іх такая, што да гэтага трэба быць гатовым», – сказаў Залатароў.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках