25 красавiка 2024, Чацвер, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь 2 кастрычніка ахутае туман

3
Беларусь 2 кастрычніка ахутае туман

Сіноптыкі падзяліліся прагнозам надвор'я на нядзелю.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі 2 кастрычніка. Як паведамляе Белгідрамет, ноччу і раніцай у многіх раёнах краіны чакаецца туман.

Бачнасць у тумане складзе ад 100 да 500 метраў.

Менск не стане выключэннем, папярэджвае МНС і нагадвае, што асабліва пільнымі ў такое надвор'е трэба быць усім удзельнікам дарожнага руху.

Аўтамабілістам трэба адмовіцца ад лішніх перастраенняў, абгонаў, апярэджанняў. Важна браць да ўвагі, што туман прыглушвае адлегласць – мэтазгодна павялічыць звычайную дыстанцыю, знізіць хуткасць.

Надвор'е ў нядзелю будзе пераважна воблачнае, з ападкамі і парывістым ветрам. Па захадзе – пахмурна, часам дажджы. Тэмпература днём +12… +14ºС. На паўночным усходзе – кароткачасовыя дажджы, у Віцебску і Магілёве будзе +10… +12ºС. У Гомелі – да +13ºС і таксама дажджы.

У сталіцы ноччу без істотных ападкаў, ноччу ўсяго +4… +6ºС, днём чакаецца дождж з парывістым ветрам і +10… +12ºС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках