20 красавiка 2024, Субота, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін абвясціў публічную вайну Захаду»

18
«Пуцін абвясціў публічную вайну Захаду»

Як цывілізаваны свет можа адказаць дыктатару і Крамлю.

Дыктатар Уладзімір Пуцін, выступаючы з прамовай аб анэксіі ўкраінскіх тэрыторый, абвясціў вайну Захаду, мяркуе міністр замежных справаў Украіны ў 2007–2009 гадах Уладзімір Агрызка.

«Насамрэч Пуцін абвясціў публічную вайну Захаду. Ужо дакладна, дакладна і беззваротна. Ён сказаў, што будзе змагацца з гэтым Захадам усімі магчымымі і даступнымі яму сродкамі», – расказаў Агрызка ў эфіры Радыё НВ.

Далей, паводле словаў дыпламата, ёсць два шляхі развіцця падзей.

«Першы шлях. Захад прымае выклік і пачынае дзейнічаць нарэшце па-даросламу. І пачынае разумець, што ў яго няма іншага выбару, як давесці справу дэзынтэграцыі Расеі да свайго лагічнага заканчэння ці як мінімум да змены цяперашняга расейскага палітычнага рэжыму», – перакананы Агрызка.

Іншы шлях, паводле словаў дыпламата, будзе ў тым, што Захад на гэты выклік адрэагуе неадэкватна:

«Пачне шукаць спосабы не абвастраць сітуацыю і не эскалаваць яе. <...> Гэта тое, да чаго імкнецца Пуцін і гэта тое, на што ён і спадзяецца. Ён думае, што сваімі ястрабінымі заявамі настолькі спалохае Захад, што той не зможа яму псіхалагічна супрацьстаяць».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках