23 красавiка 2024, aўторак, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Заяўка Украіны на ўступленне ў NATO стала нечаканасцю

26
Politico: Заяўка Украіны на ўступленне ў NATO стала нечаканасцю

Меркаванні падзяліліся.

Заява прэзідэнта Украіны аб тым, што Кіеў будзе дамагацца ўступлення ў NATO паводле паскоранай працэдуры, стала нечаканасцю для адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Пра гэта паведамляе выданне Politico са спасылкай на неназваных імёнамі прадстаўнікоў адміністрацыі, паведамляе «Радыё Свабода».

Выданне адзначае, што пытанне ўступлення Украіны ў NATO з'яўляецца няпростым для Вашынгтона, паколькі 5 артыкул Паўночнаатлантычнай дамовы мяркуе ўдзел краінаў-сябровак NATO ў адбіцці агрэсіі супраць любога з хаўруснікаў. Адміністрацыя ЗША падкрэслівае, што нягледзячы на падтрымку Украіны ў розных формах, імкнецца ўнікнуць вайны з Расеяй.

Каментуючы словы Уладзіміра Зяленскага пра падачу заяўкі на ўступленне Украіны ў NATO, дарадца Байдэна ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван адзначыў, што цяпер не час займацца гэтым пытаннем. Ён падкрэсліў, што ЗША па-ранейшаму падтрымліваюць палітыку адчыненых дзвярэй NATO, аднак у гэты момант больш актуальна прапаноўваць Украіне практычную дапамогу для адбіцця расейскай агрэсіі.

Спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пеласі заявіла, што Украіна, на яе думку, павінна атрымаць «гарантыі бяспекі», аднак наўпрост не сказала пра падтрымку яе ўступлення ў NATO. Кангрэсмэн-дэмакрат Майк Квіглі, які нядаўна наведаў Кіеў, наўпрост падтрымаў украінскую заяўку, сказаўшы, што мэта NATO якраз і заключаецца ў тым, каб абараняць дэмакратыі ад аўтарытарных рэжымаў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках