28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ператварыў Беларусь у вайсковы плацдарм РФ

20
Лукашэнка ператварыў Беларусь у вайсковы плацдарм РФ

Беларускі дыктатар займаецца адкрытымі маніпуляцыямі.

Пра гэта Цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры Савеце нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны паведамляе ў Telegram.

Паводле інфармацыі Цэнтра нацыянальнага супраціўлення, створанага Сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, гаворыцца ў паведамленні, 20 верасня з РФ у Менск прыбылі 130 наймітаў прыватнай ваеннай кампаніі "Ліга" ("Вагнера"), якія могуць быць прыцягнуты да арганізацыі правакацый на ўкраінскай мяжы.

На сённяшні дзень на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца блізу адной тысячы расейскіх вайскоўцаў, размешчаны адзін дывізіён ракетнага комплексу "Іскандэр", тры дывізіёны С-300 і C-400, якія ажыццяўляюць запускі крылатых ракет па Украіне.

З некаторых паведамленняў, Лукашэнка пачаў мадэрнізацыю чыгунак, каб у Беларусі была магчымасць у лістападзе-снежні размясціць да 120 тысяч мабілізаваных расейскіх жаўнер. Гэтую ж інфармацыю пацвярджае Галоўня ўправа выведкі МА Украіны, паведамляючы, што Беларусь ужо рыхтуецца сустрэць 20 тысяч мабілізаваных з Расеі.

Сам Лукашэнка ў сваю чаргу заявіў, што "беларусы ні для каго не з'яўляліся крыніцай небяспекі".

У ЦПД падкрэслілі, што гэтыя заявы з`яўляюцца адкрытай маніпуляцыяй.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках