18 красавiка 2024, Чацвер, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў знайшоў крайняга ў здачы Лімана

Кадыраў знайшоў крайняга ў здачы Лімана

Кіраўнік Чачэніі пачаў накідвацца на расейскіх генералаў.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў абвінаваціў у страце Лімана генерал-палкоўніка Аляксандра Лапіна - адразу ж пасля паведамлення Мінабароны аб тым, што горад быў пакінуты, паведамляе «Медуза».

Лапін, са слоў Кадырава, камандаваў абаронай гэтага адцінку фронту. Кіраўнік Чачэніі сцвярджае, што ён генерал-палкоўнік "выставіў на ўсіх рубяжах Ліманскага кірунку мабілізаваных байцоў з ЛНР і іншыя падраздзяленні, але не забяспечыў іх неабходнай сувяззю, узаемадзеяннем і падвозам боепрыпасаў".

Кадыраў таксама абвінаваціў Лапіна ў пераносе штаба ў Старабельск, «за сотню кіламетраў ад сваіх падначаленых» - і ў тым, што сам военачальнік «адседжваўся ў Луганску.

«Крыўдна не тое, што Лапін няздара. А тое, што яго прыкрываюць наверсе кіраўнікі ў Генштабе. Будзь мая воля, я б перавёў Лапіна ў радавыя, пазбавіў бы ўзнагарод і з аўтаматам у руках адправіў бы на перадавую змываць крывёю сваю ганьбу», - піша Кадыраў

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках