19 красавiка 2024, Пятніца, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блізу тысячы кароў знікла з ферм у Любанскім раёне

17
Блізу тысячы кароў знікла з ферм у Любанскім раёне

Працавала цэлая група зламыснікаў.

У Любанскім раёне амаль тысяча кароў знікла з ферм. Высветлілася, што на адным з сельгаспрадпрыемстваў у Любанскім раёне выявілі маштабны паморак жывёлы, паведамляе пракуратура Менскай вобласці.

Адзначаецца, што парушэнні выявіла міжведамасная група, у якую ўваходзілі пракуроры раёна, супрацоўнікі АБЭЗ і Салігорскага міжрайаддзела ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.

- Падчас наглядных мерапрыемстваў міжведамасная група ўстанавіла на адным з сельгаспрадпрыемстваў у Любанскім раёне ўтойванне падзяжу 966 галоў буйной рагатай жывёлы, - пракаментавалі ў ведамстве.

Так, паводле звестак пракуратуры Менскай вобласці, галоўны ветэрынарны лекар прадпрыемства з лістапада 2021 года да жніўня 2022 года, валодаючы інфармацыяй аб фактах паморку на малочнатаварных фермах, давала ўказанні іх загадчыкам уносіць фальшывыя звесткі і запісы ў справаздачы аб птушцы ды жывёле.

Паведамляецца, што працаўнікі фермаў выконвалі гэтыя ўказанні лекара і іншых службовых асоб прадпрыемства.

- Матыў - стварыць бачнасць спрыяльнага эканамічнага становішча на вытворчых аб'ектах, пазбегнуць прыцягнення да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці за дапушчаныя шматлікія фактаў падзяжу буйной рагатай жывёлы на фермах, - заўважылі ў ведамстве.

У дачыненні да падазраваных пракурор Любанскага раёна распачаў крымінальную справу паводле частцы 2 артыкула 426 КК - Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, а таксама паводле частцы 1 артыкула 427 КК - Службовая падробка.

Удакладняецца, што для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальныя справы накіраваныя ў Любанскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках