25 красавiка 2024, Чацвер, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» спыніў пастаўкі газу ў Італію

4
«Газпрам» спыніў пастаўкі газу ў Італію

Расейская кампанія заявіла, што яна не можа транспартаваць газ праз Аўстрыю.

Пасля сямі месяцаў поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну "Газпрам" спыніў пастаўкі газу ў Італію праз Аўстрыю.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні расійскага "Газпрама".

"Газпрам" паведаміў італьянскай нафтагазавай групе Eni, што з 1 кастрычніка не зможа пастаўляць газ у Італію праз "немагчымасць яго транспартавання" праз Аўстрыю.

У "Газпраме" заявілі, што гэтая пастанова звязаная са зменай аўстрыйскага заканадаўства.

"Транспартаванне расейскага газу па кантрактах ТАА "Газпрам экспарт" праз тэрыторыю Аўстрыі прыпыненае ў сувязі з адмовай аўстрыйскага аператара пацвярджаць транспартныя намінацыі", — гаворыцца ў паведамленні "Газпрама".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках