19 красавiка 2024, Пятніца, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Лукашэнка замахнуўся на суверэнітэт Грузіі

8
Экспэрт: Лукашэнка замахнуўся на суверэнітэт Грузіі

Дыктатар павінен атрымаць дакладнае паведамленне.

Грузінскі экспэрт Гіоргі Бадрыдзэ пракаментаваў сайту jam-news.net візіт Лукашэнкі ў самаабвешчаную Абхазію:

- Гэты візіт паказвае, што палітыка нейтралітэту ў дачыненні да Расеі мае толькі адзін вынік: аддаляе Грузію ад яе рэальных супольнікаў.

Расея не будзе ўдзячная за лаяльнае стаўленне. Яна прыме гэта як належнае, а калі будзе магчымасць - яна зробіць усё, каб яшчэ больш нашкодзіць нашаму суверэнітэту.

Палітыка не правакаваць Расею і дыстанцыявацца ад супольнікаў - контрпрадуктыўная.

А наконт Лукашэнкі няма чаго казаць. Ён цалкам перакрыў сабе ўсе магчымасці манеўравання з Захадам пасля таго, як сфальсіфікаваў выбары і ўтрымаў уладу гвалтоўным шляхам. Цяпер яго залежнасць ад Расеі стоадсоткавая, і ягоныя дзеянні поўнасцю кантралююцца Расеяй.

З пункту гледжання міжнароднага права, ён нанёс вельмі грубую абразу Грузіі і замахнуўся на яе суверэнітэт. Лукашэнка павінен атрымаць дакладнае паведамленне, што ў выпадку прызнання Абхазіі з Беларуссю будуць разарваныя дыпламатычныя стасункі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках