25 красавiка 2024, Чацвер, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пад аўтавозам знайшлі сабаку, які праехаў 2 000 кіламетраў

5
У Менску пад аўтавозам знайшлі сабаку, які праехаў 2 000 кіламетраў

Ён прыбыў з Казахстана.

Днямі на пляцоўку «Таёта Цэнтр Менск Усход» прыехаў аўтавоз з Казахстана з новымі аўтамабілямі. Супрацоўнік сэрвісу знайшоў пад адным з аўто шчанюка, паведамляе Onliner. Шчанюку пашанцавала - ён застаўся жывы, здаровы і здабыў дом.

Супрацоўнікі аўтацэнтра апублікавалі гісторыю пра сабаку ў сацсетках. За некалькі гадзін публікацыя набрала сотні рэпостаў. Усе здзіўляліся: як сабака мог патрапіць на абгароджаную і ахоўную тэрыторыю. Выказалі здагадку, што ён пераадолеў шлях на дзве тысячы кіламетраў разам з аўтавозам.

Неўзабаве знайшлася пара маладых людзей - Аляксей і Вольга, якія наважылі забраць шчанюка сабе. У іх за 30 кіламетраў ад Менска ёсць загарадная сядзіба з вэйк-паркам, так што за лёс госця не перажываюць. Увечары таго ж дня, калі знайшлі сабаку пад аўто, моладзь па яго заехала і забрала ў яго новы дом.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках