19 красавiка 2024, Пятніца, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік УСУ: Ліман адкрывае шлях да вызвалення Данбаса

3
Прадстаўнік УСУ: Ліман адкрывае шлях да вызвалення Данбаса

Пасля такіх поспехаў войскі «ідуць на куражы».

Вызваленне сіламі абароны Украіны Лімана Данецкай вобласці адкрывае абаронцам дарогу на Сватава, Крамянную і Севераданецк на Луганшчыне. Украінскія войскі прарвалі абарону прафесійнага войска акупантаў БАРС і атрымалі сур'ёзную псіхалагічную перамогу. Пра гэта заявіў прадстаўнік Усходняй групоўкі УСУ Сяргей Чараваты.

UA Разам ён расказаў аб тым, што дэакупацыя надзвычай важная для далейшага развіцця контрнаступальнай аперацыі.

Паводле ягоных слоў, па-першае, УСУ працягваюць наступ у Харкаўскай вобласці. Пасля такіх поспехаў войскі «ідуць на куражы».

Па-другое, адкрываецца новы шлях для далейшага вызвалення акупаванага Данбаса - кірунак на Сватава, Крамянную, Севераданецк.

Па-трэцяе, войска Украіны здабыла псіхалагічную перамогу, калі змагло ўзяць у аператыўнае атачэнне буйную групоўку ворага, які выхваляўся сваёй нібы непераможнасцю. Украінскія войскі зараз адчуваюць яшчэ больш сіл.

Таксама вайсковец дадаў, што сілы абароны Украіны ў Лімане вялі баі з прафесійнымі войскамі РФ - так званым БАРС.

«Нашыя войскі зламалі не нейкіх там мобікаў, а вельмі магутную абарону. І гэта яшчэ больш падвышае цану нашых намаганняў», - падкрэсліў Сяргей Чараваты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках