25 красавiка 2024, Чацвер, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі апорны пункт і 17 мясцін засяроджвання войскаў і тэхнікі ворага

УСУ знішчылі апорны пункт і 17 мясцін засяроджвання войскаў і тэхнікі ворага

Таксама адбітыя пяць атак расейскіх агрэсараў.

УСУ знішчылі апорны пункт акупантаў і 17 мясцін засяроджвання ўзбраення і вайсковай тэхнікі, а таксама тры зенітныя ракетныя комплексы ворага.

За дзень Сілы абароны Украіны адбілі атакі ворага ля паселішчаў Казачай Лопані, Бахмута, Вясёлай Даліны, Зайцава і Першамайскага.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны ў вечаровай справаздачы.

Адзначаецца, што вораг далей засяроджвае намаганні на спробах поўнай акупацыі Данецкай вобласці, утрыманні захопленых тэрыторый, а таксама зрыве актыўных дзеянняў Сіл абароны на асобных кірунках.

«Вораг абстрэльвае пазіцыі нашых войскаў уздоўж усёй лініі дакранання, вядзе паветраную выведку. Наносіць удары па цывільнай інфраструктуры і жыллі мірнага насельніцтва... Застаецца пагроза варожых авіяцыйных і ракетных удараў на ўсёй тэрыторыі Украіны», - гаворыцца ў справаздачы.

Расейскія акупанты нанеслі тры ракетныя і пяць авіяцыйных удараў, а таксама ўчынілі больш за 16 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Вораг для абстрэлу аб'ектаў інфраструктуры ўжыў БЛА.

«Ад варожых удараў пацярпелі больш за 11 паселішчаў. Гэта Бахмут, Працоўнае, Богаяўленка, Новаўкраінка, Залізнічны, Іллінка, Нікапаль, Благадатаўка, Мікалаеў, Ачакаў і Адэса», - сказана ў паведамленні.

На іншых кірунках вораг ажыццяўляў абстрэлы з танкаў, мінамётаў, рульнай і рэактыўнай артылерыі.

У Генеральным штабе адзначаюць, што на Запарожскім кірунку супраціўнік актыўных наступальных дзеянняў не вёў, але нанёс агнявы ўдар ў ваколіцах 16 паселішчаў, сярод якіх - Арэхавае, Гуляйполе, Запарожжа і Мацвееўка. На Паўднёвабужскім кірунку вораг абстраляў з танкаў, мінамётаў і рульнай артылерыі абшары больш як 25 паселішчаў, што побач з лініяй дакранання.

Для падтрымкі дзеянняў наземных груповак авіяцыя Сіл абароны на працягу дня нанесла 21 удар.

«Пацверджанае знішчэнне апорнага пункта ворага, 17 мясцін засяроджвання ўзбраення і вайсковай тэхнікі, а таксама тры зенітныя ракетныя комплексы ворага. Акрамя таго, нашы падраздзяленні супрацьпаветранай абароны збілі адзін БЛА», - дадалі ў Генеральным штабе.

Таксама паведамляецца, што ракетныя войскі і артылерыя пацэлілі ў чатыры камандныя пункты, чатыры мясціны засяроджвання жывой сілы, узбраення і вайсковай тэхнікі. Акрамя таго, у зону знішчэння трапілі два варожыя склады з баявымі прыпасамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках