18 красавiка 2024, Чацвер, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць украінцаў думае, што трэба супрацоўнічаць з беларускай апазіцыяй

43
Большасць украінцаў думае, што трэба супрацоўнічаць з беларускай апазіцыяй

Таксама ва Украіне разумеюць, што Лукашэнка - узурпатар.

Паводле звестак намесніка дырэктара кіеўскага агенцтва InfoSapiens Іны Валасевіч 54% украінцаў пільнуюцца думкі аб патрэбе супрацоўнічаць з беларускай дэмакратычнай апазіцыяй. Такія звесткі Валасевіч абвясціла на Міжнародным кангрэсе беларускіх даследчыкаў, піша «Позірк».

Між тым, паводле ейных слоў, пераважная большасць (83%) - упэўненыя, што Лукашэнка "не адказвае на законны выбар беларусаў". Шмат хто, паводле слоў Валасевіч, захоўвае станоўчае стаўленне да беларусаў, бо "яны змагаліся супраць Лукашэнкі", адрозна ад расейцаў, якія "сур'ёзна не выступалі супраць Пуціна".

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках