25 красавiка 2024, Чацвер, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі генерал на прапагандысцкім шоў выступіў з крытыкай генеральнага штаба

21
Расейскі генерал на прапагандысцкім шоў выступіў з крытыкай генеральнага штаба

Сваркі становяцца публічнымі.

Скандалы ідуць праз уцёкі акупацыйных войск з Лімана Данецкай вобласці.

З крытыкай кіраўніцтва Міністэрства абароны РФ абрынуўся былы камандзір 58-й арміі, генерал-лейтэнант Андрэй Гурулёў, які з'яўляецца дэпутатам Дзяржаўнай думы. Гістэрыку ён зладзіў у эфіры прапагандысцкага ток-шоу на расейскай ТВ. На гэта звярнуў увагу «Главред».

«Гэта не хуткаплынны бой быў. Мне няясна, чаму за ўвесь час не ацанілі правільна сітуацыю, не ўзмацнілі групоўку», - кажа ён.

Генерал-рашыст упэўнены, што «праблема ў татальнай хлусні, рапарце пра добрую сітуацыю. Гэтая сістэма ідзе зверху ўніз».

«Праблема ўся не на зямлі, а на Фрунзенскай набярэжнай (кантора міністэрства абароны РФ – рэдакцыя), дзе дагэтуль не разумеюць, не валодаюць сітуацыяй», – разышоўся Гурулёў.

«Пакуль у Генеральным штабе не з'явіцца нешта зусім іншае, то нічога не зменіцца. Усё астатняе - наступства правядзення адтуль палітыкі», - дадаў генерал-лейтэнант РФ.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках