29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтару «Полькі беларускай» – 65

3
Аўтару «Полькі беларускай» – 65
Леанід Дранько-Майсюк

На словы паэта Леаніда Дранько-Майсюка напісаны больш за 40 песень.

Аўтару слоў беларускай песні «Полька беларуская» Леаніду Дранько-Майсюку 10 кастрычніка спаўняецца 65 гадоў.

Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся ў старажытным Давыд-Гарадку, што на Палессі. Працаваў рабочым у філіяле Кобрынскага інструментальнага завода.

З першымі вершамі дэбютаваў у столінскай раёнцы «Навіны Палесся». Друкаваўся ў рэспубліканскай маладзёжнай газеце «Чырвоная змена».

Скончыў Маскоўскі літаратурны інстытут імя Максіма Горкага. Пасля завяршэння службы ў войсках паветраных сіл, рэдагаваў пісьменніцкія рукапісы ў беларускім дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Леанід Дранько-Майсюк напісаў і выдаў некалькі дзясяткаў кніг. Сярод якіх – «Стомленасць Парыжам», «Цацачная крама», «Вандроўнік», «Над пляцам», «Тут», «Места і свет», «Акропаль», «Гаспода», «Паэтаграфічны раман», «Кнігі для спадарыні Эл» і іншыя. На словы паэта напісаны больш за 40 песень. У апошні час пісьменнік даследуе творчасць заходнебеларускіх пісьменнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках