Лукашысты баяцца нападаў беларусаў на РАУСы і раённыя выканкамы
45- 12.10.2022, 21:21
- 15,958
Падчас вучэнняў у Ельску імітаваўся напад на раённы выканкам і РАУС.
У Беларусі працягваюцца тактычна-спецыяльныя вучэнні органаў унутраных спраў, унутраных войскаў і спецыяльных падраздзяленняў МУС.
Падчас вучэнняў у Ельску (Гомельская вобласць) імітаваўся напад на Ельскі раённы выканкам і РАУС. Праваахоўнікі адбілі атаку, абясшкодзілі і затрымалі ўмоўнага супраціўніка, паведамляе МУС.
Акрамя гэтага ўдзельнікі вучэнняў і запрошаныя пазнаёміліся з выставай узбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі, спецыяльных сродкаў, формавага адзення і рыштунку і паглядзелі навучальны фільм.
Нагадаем, МУС абвясціла аб правядзенні тактычна-спецыяльнага вучэння, растлумачыўшы яго неабходнасць "ускладненнем вайскова-палітычнай сітуацыі", якая яшчэ больш абвастраецца "дэструкцыйна настроенымі асобамі, якія знаходзяцца за межамі краіны".