24 красавiка 2024, Серада, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Археолагі ў шоку»: Пад Вілейкай знайшлі плітку з «Пагоняй»

20
«Археолагі ў шоку»: Пад Вілейкай знайшлі плітку з «Пагоняй»

Ёй некалькі сотняў гадоў.

У Вілейскім раёне краязнаўцы знайшлі фрагмент старажытнай кафлі з гербам Вялікага Княства Літоўскага. Цяпер месцу знаходкі хочуць надаць статус археалагічнага помніка і правесці там раскопкі, піша «Рэгіянальная газета».

Некалькі артэфактаў атрымалася выявіць на месцы сядзібы, дзе некалі жыў заможны род Глебавічаў. Найбольш каштоўная знаходка – плітка меркавана XVI–XVII стст. з фрагментам герба «Пагоня».

– Паказаў фатаграфію знаходкі археолагам. Усе ў шоку. У адзін голас кажуць, што плітка з фрагментам герба Вялікага Княства Літоўскага – вельмі рэдкая, унікальная знаходка для Беларусі. Аналагаў – адзінкі. Вядома, што такая плітка была ў Полацкім замку, – расказаў жыхар Вілейкі, краязнаўца Дзяніс Канецкі.

Археолагі адзначылі: такая выява на кафлі сведчыць, што ў сядзібе пражываў вельмі заможны род. Менавіта такім быў род Глебавічаў, які валодаў калісьці маёнткам і паводле дакументаў пакінуў яго якраз у канцы XVII стагоддзя.

Паводле словаў Канецкага, цяпер абмяркоўваецца наданне месцу знаходкі статусу археалагічнага помніка. Таксама магчымае правядзенне там раскопак вясной.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках