29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цісканіне на стадыёне ў Інданезіі загінулі 129 чалавек

4
У цісканіне на стадыёне ў Інданезіі загінулі 129 чалавек

Незадаволеныя заўзятары каманды, якая пацярпела паразу, выйшлі на поле пасля гульні.

Футбольны матч у Інданезіі, які праходзіў увечары 1 кастрычніка, скончыўся трагедыяй. Незадаволеныя заўзятары каманды, якая пацярпела паразу, выйшлі на поле пасля гульні, а расчараванне гульнёй перарасло ў беспарадкі. У цісканіне загінула мінімум 129 чалавек, паведамляе агенцтва Reuters.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары суботы ў правінцыі Усходняя Ява. Калі матч скончыўся, заўзятары каманды, якая пацярпела паразу, выйшлі на поле. Паліцыя паспрабавала стрымаць людзей, выкарыстаўшы слезацечны газ, але гэта толькі пагоршыла сітуацыю. На стадыёне пачалася цісканіна.

«Гэта стала анархіяй. Яны пачалі нападаць на паліцыю, пашкоджвалі машыны», – расказаў журналістам кіраўнік паліцыі Усходняй Явы Ніка Афінта. Паводле ягоных словаў, цісканіна адбылася, калі фанаты ўцякалі да выхаду.

У выніку пацярпелі блізу 180 чалавек, яшчэ 129 загінулі. Пазней кіраўнік адной з лякарняў, у якіх прымалі параненых, паведаміў, што ў ліку загінулых было пяцігадовае дзіця. Мясцовыя ўлады ўжо паабяцалі фінансава дапамагчы пацярпелым і сем'ям загінулых.

Пасля суботняй трагедыі камісія ў правах чалавека Інданезіі заклікала праверыць працу службаў бяспекі на месцах. Так, ФІФА паказвае ў сваіх правілах бяспекі, што сцюарды ці паліцыя не павінны мець пры сабе ці выкарыстоўваць агнястрэльную зброю ці газ «для стрымлівання натоўпу». Акрамя таго стала вядома, што на стадыёне, які змяшчае не больш за 38 тыс. чалавек, у суботу прысутнічала блізу 42 тыс. наведвальнікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках