25 красавiка 2024, Чацвер, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Натхняльны поспех: Кіраўнік Пентагона павіншаваў УСУ з вызваленнем Лімана

2
Натхняльны поспех: Кіраўнік Пентагона павіншаваў УСУ з вызваленнем Лімана

Перад расейскім войскам паўстае няпростая дылема.

Кіраўнік Пентагона Лойд Осцін прывітаў поспех украінскіх войскаў, якія вызвалілі Ліман Данецкай вобласці.

Пра гэта паведамляе Reuters.

«Безумоўна, гэта значны поспех. Мы вельмі натхнёныя тым, што мы бачым цяпер», – заявіў Осцін.

Кіраўнік Пентагона нагадаў, што расейскія акупанты выкарыстоўвалі Ліман як лагістычны цэнтр для паставак сваім групоўкам на ўсходзе Украіны.

«А без гэтых маршрутаў будзе больш складана. Такім чынам, перад расейцамі паўстае свайго роду дылема. І мы мяркуем, што ўкраінцы прарабілі вялікую працу, каб патрапіць туды і пачаць вызваляць горад», – заявіў Осцін.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вечаровым звароце ў суботу, 1 кастрычніка, пацвердзіў, што ў Лімане Данецкай вобласці ўзнялі ўкраінскі сцяг, але там яшчэ ідуць баі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гэты тыдзень украінскіх сцягоў на Данбасе стала больш, а яшчэ праз тыдзень – стане яшчэ больш.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках