20 красавiка 2024, Субота, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія прапагандысты наладзілі сапраўдную істэрыку праз «здачу» Лімана

8
Расейскія прапагандысты наладзілі сапраўдную істэрыку праз «здачу» Лімана

Крамлёўскія «эксперты» шукаюць вінаватых.

Штодня «другое войска свету» спасцігаюць усё новыя і новыя няўдачы. Ізюм, Балаклея, а цяпер яшчэ і Ліман.

У сеціве Настасся Кашаварава, якая назвалася расейскай журналісткай, паскардзілася на ўладкаванне расейскай арміі і ход так званай «спецаперацыі», а дакладней – вайны Расеі супраць Украіны, паведамляе «24 канал».

У сваім тэлеграме яна задала шэраг пытанняў, не саромеючыся выкарыстоўваць нецэнзурную лексіку, патлумачыўшы мацюкальныя словы тым, што яна «расейка» і ў яе «сэрца баліць за хлапчукоў». Кашаварава абурылася, чаму ніхто не ўзмацніў групоўку захопніцкай арміі на Ліманскім кірунку і чаму мабілізацыя ў Расеі адбываецца так дрэнна.

«Што з формай? Чаму яе няма? Чаму мы яе ўсёй Расеяй набываем? Чаму яшчэ не абралі Ваенныгандаль за задраныя кошты? Чаму некалькі месяцаў ідзе на тое, каб прывезці целы нашых воінаў? Чаму нармальна не мець зносінаў з насельніцтвам», – абурылася яна.

Што ж, адказ на гэтае пытанне відавочны – таму што вы жывяце ў Расеі, дзе ўлады разглядаюць насельніцтва выключна як крыніцу ўзбагачэння і гарматнае мяса ў вайне за амбіцыі бункернага дыктатара. Але на гэтую прамову Насці адказалі тыя ж расейскія «хлапчукі», якіх дзяўчыне вельмі шкада.

Як расейцы тлумачаць сваю паразу ў Лімане

У расейскім тэлеграм-канале WarGonzo заявілі, што самі не разумеюць, што адбылося. Там заявілі, што прычына паразы ў старых расейскіх генералах, якія ваююць паводле методыкаў, якія былі актуальныя яшчэ 20 гадоў таму. У той самы час акупанты дадалі, што будуць змагацца і надалей.

Ну што ж, паглядзім, як яны гэта здолеюць. Бо, як сказалі ў Міністэрстве абароны Украіны, амаль усе расейскія войскі, дыслакаваныя ў Лімане, былі паспяхова перадыслакаваныя альбо ў мяшкі для трупаў, альбо ва ўкраінскі палон.

Між тым вядомы расейскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў параіў расейцам не зачароўвацца, каб потым не расчароўвацца. Відавочна, што пракрамлёўскія СМІ ўжо пачынаюць пакрысе рыхтаваць насельніцтва Расеі да паразы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках