25 красавiка 2024, Чацвер, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працуе «Сафары»: З'явілася відэа вызвалення ўкраінскім спецназам Ямполя

2
Працуе «Сафары»: З'явілася відэа вызвалення ўкраінскім спецназам Ямполя

Апублікаваныя кадры блізкага бою.

Украінскія воіны вызвалілі населены пункт Ямполь у Данецкай вобласці. У дэакупацыі пасёлка гарадскога тыпу ўдзельнічалі байцы палка спецпрызначэння «Сафары» Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Яны паказалі фрагмент баёў за Ямполь. Відэа апублікаваў прадстаўнік Адэскай абласной ваенна-цывільнай адміністрацыі Сяргей Братчук.

«Полк спецпрызначэння “Сафары” НПУ актыўна ўдзельнічае ў вызваленні Данеччыны. На відэа паказаны фрагмент вызвалення Ямполя. Прымацаванае відэа – таксама праца палка “Сафары”», – падпісаў кадры Братчук.

На відэа відаць, як украінскія воіны ўязджаюць у населены пункт. Раптам з аднаго з дамоў па іх адкрываюць агонь са стралковай зброі. Адзін з абаронцаў ускрыквае і падае на зямлю. Астатнія яго пабрацімы таксама саскокваюць, займаюць пазіцыі і адкрываюць агонь па доме, з якога вядзецца стральба.

Частка з ваяроў, якія загасілі агнявы пункт ворага, таксама атрымалі раненні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках