19 красавiка 2024, Пятніца, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ «праціснулі» расейскі фронт пад Херсонам

12
УСУ «праціснулі» расейскі фронт пад Херсонам

Украінскія вайскоўцы атакуюць з Крыварожскага кірунку.

У сеціве з'явіліся паведамленні расейскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у баях з УСУ на поўначы Херсона. Акупанты сцвярджаюць, што ўкраінскія Сілы абароны маюць поспех яшчэ на адным кірунку лініі фронту – імкліва выціскаюць ворага ў бок Берыслава.

Інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале Аператыўнага камандавання «Поўдзень».

У паведамленні гаворыцца, што УСУ маюць значную колькасць тэхнікі і асабовага складу. Гэта дало магчымасць украінскім абаронцам адсунуць акупантаў далей за помнік кавуну, які знаходзіцца каля вёскі Асакораўка Херсонскай вобласці.

Акрамя таго паведамляецца, што шлях, якім рухаюцца акупанты, пад поўным кантролем артылерыі УСУ.

Адзначым, помнік кавуну размешчаны за 6,8 км ад Новаваранцоўкі. Гэтая мясцовасць на мапе DeepState пазначаная колерам, які азначае «мае патрэбу ва ўдакладненні».

Аналагічная інфармацыя з'явілася ў пабліках акупантаў. Там адзначаецца, што УСУ атакуюць з Крыварожскага кірунку і выціскаюць ворага менавіта па трасе Новаваранцоўка-Дудчаны. Атака вядзецца двума батальёнамі: пяхотным і танкавым.

Генштаб УСУ афіцыйна нічога не паведамляе пра названы кірунак. У апошнім зборы гаворыцца, што войска РФ нанесла 25 удараў па ўкраінскіх пазіцыях на Херсоншчыне.

Зрэшты, украінскі актывіст «Мікалаеўскі Ваньок» намякнуў, што недзе на лініі фронту на Херсоншчыне УСУ сапраўды маюць пэўныя поспехі.

Адзначым, адлегласць ад помніка кавуна да Дудчанаў – блізу 29 км, да Берыслава – блізу 73 км, да Новай Кахоўкі – блізу 83 км.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках