28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Херсонскай вобласці акупанты закопваюць у траншэі бочкі з невядомым рэчывам

31
У Херсонскай вобласці акупанты закопваюць у траншэі бочкі з невядомым рэчывам

Украінскія вайскоўцы патлумачылі, што гэта можа быць.

У Херсонскай вобласці акупанты закопваюць у траншэі бочкі з невядомым рэчывам. Адпаведныя фота і відэа пачалі распаўсюджвацца ў сеціве.

Кіраўніца аб'яднанага прэс-цэнтра Сілаў аховы і абароны Поўдзень Наталля Гумянюк у эфіры тэлемарафону патлумачыла, для чаго войскі РФ могуць гэта рабіць.

Паводле ейных словаў, у камандавання ёсць некалькі версій, але яны не для разгалашэння.

Гумянюк падкрэсліла, што калі распаўсюджванне гэтых кадраў у інтарэсах акупантаў, то гэта прапагандысцкая задача, накіраваная на запалохванне ўкраінцаў.

«Адзінае, што можам сказаць, ніякай панікі быць не можа… Яны (акупанты – рэд.) спрабуюць псіхалагічна ціснуць на мясцовае насельніцтва. Мы ведаем усе магчымыя пагрозы і працуем з насельніцтвам тых рэгіёнаў, дзе гэта магчыма, яны ўсё дасведчаныя і ведаюць, як правільна дзейнічаць», – адзначыла яна.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках