25 красавiка 2024, Чацвер, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расколіна паміж войскам і Пуціным становіцца ўсё шырэйшай

11
Расколіна паміж войскам і Пуціным становіцца ўсё шырэйшай

Як там у Ільфа з Пятровым?

Расейскі палітолаг Абас Галямаў ацаніў сітуацыю ў Крамлі пасля паразы арміі РФ пад Ліманам.

– А самы выдатны падарунак на блізкі дзень нараджэння Уладзіміру Уладзіміравічу паднёс гераічны генерал Лапін, – піша Абас Галямаў.

Ледзь не з першага дня вайны – адразу пасля таго, як стала зразумела, што бліцкрыгу не будзе – я гаварыў, што паміж войскам і Пуціным праляжа трэшчына.

Пуцін будзе думаць, што армія яго падвяла – прыкідвалася моцнай, а аказалася слабай, – у той час як армія ў адказ абвінаваціць яго ў тым, што ён разам са сваімі чэкістамі зусім няправільна ацаніў абстаноўку і кінуў вайскоўцаў у бой непадрыхтаванымі: яны маўляў паехалі як на парад – у чаканні кветак, – а іх проста на маршы сустрэлі «Байрактарамі» і дальнабойнай артылерыяй.

Пасля тых абразаў, якія расейскаму генералітэту нанеслі Кадыраў і Прыгожын («пуцінскія сябрукі» ў разуменні армейцаў), расколіна гэтая стала значна шырэйшай. Путч вайскоўцы зладзяць наўрад ці, занадта ўжо яны дэмаралізаваныя, аднак злосць будзе збірацца.

Думаю, што яшчэ крыху ў тым жа духу – і ядзернай вайны можна будзе не баяцца. Армейцы проста не выканаюць загаду Пуціна пра яе пачатак.

Пуцінскім сябрукам цяпер папрасіць бы прабачэння, але ж яны не ўмеюць.

Але ўвогуле Кадыраў, які крытыкуе Мінабароны за непатызм (кумаўство), – гэта асобная вартая згадкі тэма.

Гаворка ж ідзе пра таго самага Кадырава, які запоўніў большую частку адміністрацыйных пасадаў у Чачэніі сваімі сваякамі.

Як там у Ільфа з Пятровым?

«Хто ж гэта гаворыць? Гэта гаворыць граф Талстой? Ці Дарвін? Не. Я чую гэта з вуснаў чалавека, які яшчэ ўчора толькі збіраўся забрацца ноччу ў кватэру Грыцацуевай і скрасці ў беднай удавы мэблю».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках