29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залатая Бэлька ўзятая: Стала вядома пра прарыў УСУ расейскага фронту пад Херсонам

18
Залатая Бэлька ўзятая: Стала вядома пра прарыў УСУ расейскага фронту пад Херсонам

Першым пачаў панікаваць дыверсант Ігар Гіркін.

УСУ прарвалі абарону расейскай арміі на Паўднёвым фронце. Афіцэр ФСБ РФ, ваенны злачынец Ігар Стралкоў (Гіркін) паведамляе пра прасоўванне ўкраінскіх войскаў на ўсход ад Херсона.

Пра сітуацыю на фронце ён паведаміў раніцай 2 кастрычніка на сваім канале ў Telegram, паведамляе dialog.ua.

«Вораг пачаў наступ уздоўж плыні Дняпра на Херсонскім фронце. Уначы ім узятае сяло Залатая Бэлька», – напісаў дыверсант.

Стралкоў таксама даў справаздачу пра сітуацыю на Ліманскім кірунку. Паводле ягоных звестак, там контрнаступ УСУ прадоўжыўся пасля ўзяцця ключавога горада. Украінскія войскі выціскаюць акупантаў да Крамянной і Сватава.

«Цяжкія баі ідуць у раёне н.п. Торскае і Церны. Нашыя войскі пакуль не здолелі стабілізаваць лінію фронту», – скардзіцца ваенны злачынец.

Адзначым, што 1 кастрычніка УСУ закончылі акружэнне Ліманскай групоўкі УС РФ. Горад быў вызвалены, што адкрыла ўкраінскай арміі шлях на Севераданецк і Лісічанск.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках