28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахлабысцін: Мы адной нагой над прорвай, трэба і іншую туды

28
Ахлабысцін: Мы адной нагой над прорвай, трэба і іншую туды

Скандальны актор хоча найхутчэйшага краху Расеі?

Адыёзны расейскі актор, заўзяты прыхільнік пуцінскага рэжыму Іван Ахлабысцін вызначыўся яшчэ адной скандальнай заявай. Ён заклікаў да больш хуткага краху РФ.

Гучную заяву адыёзны актор зрабіў 30 верасня за кулісамі маскоўскага канцэрта, прысвечанага анэксіі новых тэрыторый Украіны.

Ролік даступны на Telegram-канале «Украіна 365».

Ахлабысцін фактычна заклікаў уласную краіну да самазнішчэння. У ягоным уяўленні гэта дазволіць Расеі ўзвысіцца.

«90% дагэтуль не ўсведамляюць, у якім гістарычным моманце мы знаходзімся. Што ў нас адна нага над прорвай і даўно час іншую туды, каб абрынуліся, даляцелі да дна, і здабылі хуткасць, каб узляцець», - заявіў актор.

Адзначым, што Ахлабысцін неаднаразова заклікаў да генацыду ўкраінцаў і іншых народаў, выступаў за выкарыстанне Расеяй ядзернай зброі. Пры гэтым ён уважае сябе ўцаркоўленым - у мінулым Ахлабысцін нават меў сан святара, аднак прамяняў яго на акторства.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках