23 красавiка 2024, aўторак, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія заўзятары «паслалі» дэпутата Дзярждумы РФ, які заклікаў «усіх мужыкоў» ісці на вайну

7
Расейскія заўзятары «паслалі» дэпутата Дзярждумы РФ, які заклікаў «усіх мужыкоў» ісці на вайну
РАМАН ЦЕРУШКОЎ

Фанаты ўчынілі «халодны душ» мілітарысту.

Член наглядальнай рады футбольнага клуба «Хімкі» і дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі Раман Церушкоў заявіў, што спартоўцы не павінны падпадаць пад першую хвалю мабілізацыі. Церушкоў упэўнены, што пад яе трапляюць толькі людзі, якія маюць баявы досвед.

А надалей жа кожны павінен ваяваць за ідэі верхавода Крамля.

«А далей кожны мужык павінен браць у рукі зброю і абараняць радзіму, калі яна ў небяспецы», – цытуе Церушкова «Матч ТБ».

Такія пафасныя выказванні парламентарыя выклікалі бурную рэакцыю ў расейскіх заўзятараў. Яны слушна нагадваюць Церушкаву, што менавіта так і паступаюць жыхары Украіны: «Украінцы так і зрабілі, але чаму яны ў зводках фігуруюць, як «баевікі кіеўскага рэжыму»?

Многія проста пасылаюць дэпутата з яго прапановамі абараняць анэксаваныя тэрыторыі.

«Прыйсці на чужую тэрыторыю, назваць сваёй і заклікаць ісці яе абараняць што ж, вельмі зручна», - адзначаюць фанаты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках