4 снежня 2022, Нядзеля, 22:57
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія Фермапілы

4
Беларускія Фермапілы
Андрэй Шарэнда

Час падціскае вар’ята Лукашэнку.

У Беларусі ідзе вайна. Вар'ят Лукашэнка вядзе вайну са сваім народам, вайну з тымі, хто прагне Свабоды і Пераменаў. Гэта вайна працягваецца больш дваццаці год, але два гады таму яна выбухнула народным пратэстам на вуліцах нашых гарадоў. Тыран задушыў народнае паўстаньне. Па загаду Лукашэнка людзей забівалі на вуліцах, катавалі да смерці у турмах, знявечвалі і прыніжалі. Тысячы палітвязьняў у турмах, дзесяткі тысяч палітычных уцякачоў, задушаныя свабода слова і прыватны бізнэс, паўзучая акупацыя Расеі - вось кошт перамогі Лукашэнкі.

Для поўнай перамогі дыктатару не хапае зусім малага: зламаць волю і гонар закладнікаў-палітвязьняў. Тады іх можна «памілваць» і аб'явіць сабе канчатковым пераможцам. Тады Беларусь канчаткова паглыне цемра, і лёс беларусаў як нацыі будуць вырашаць ужо іншыя.

Але усё гэта разумеюць і нашыя героі, якія знаходзяцца ў палоне. Яны як трыста спартанцаў абараняюцца ад навалы цемры. Коштам уласнага задароўя, коштам уласнага жыцьця нязломныя палітвязьні абараняюць будучыню нашых дзяцей, будучыню Беларусі. Па-асобку, у поўнай ізаляцыі, зачыненыя у цёмных халодных карцарах-катавальнях яны абараняюць нашыя беларускія Фермапілы.

Апошнія месяцы дыктатар абрынуў увесь молах катаваньняў на беларускіх спартанцаў. Час падціскае вар'ята-Лукашэнка, і усе сілы і сродкі кінутыя на прарыў беларускіх Фермапілаў. Але нашыя героі трымаюцца! І увесь Свет павінен дапамагчы ім выстаяць! Толькі дзейсны народны супраціў, узмацненьне санкцый супраць дыктатара і усеагульная салідарнасць з палітвязьнямі. І ніякіх перамоваў і змоваў з крывавым тыранам! Толькі так мы выратуем нашых спартанцаў! Толькі так мы пераможам!

Андрэй Шарэнда, «Фэйсбук»

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».