25 красавiка 2024, Чацвер, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскае войска вызваліла Залатую Бэльку ў Херсонскай вобласці

2
Украінскае войска вызваліла Залатую Бэльку ў Херсонскай вобласці

Групоўка войскаў РФ пад Херсонам прыціснутая да берага Дняпра.

Контрнаступ у Херсонскай вобласці ідзе поўным ходам. Узброеныя сілы Украіны актыўна рухаюцца наперад, вызваляючы ад расейскіх акупантаў новыя тэрыторыі.

Сёння, 2 кастрычніка, стала вядома, што ў выніку паспяховых дзеянняў УСУ была вызваленая Залатая Бэлька на Херсоншчыне, паведамляе obozrevatel.com.

Украінскі вайсковец падняў дзяржаўны сцяг пасярод вуліцы ў населеным пункце. Таксама на відэа патрапілі мясцовыя жыхары, якія ўзрадаваліся з'яўленню воінаў УСУ.

«Абаронцы Украіны ўжо ў Залатой Бэльцы Херсонскай вобласці. Чакаем афіцыйнай інфармацыі», - гаворыцца ў апісанні да відэа.

Журналіст Андрэй Цапліенка таксама паведаміў, што ўкраінскія сілы ўвайшлі ў Шаўчэнкаўку.

«Паведамляюць аб прарыве на новым адрэзку паўднёвага фронту. Залатая Бэлька ў Херсонскай вобласці, са слоў расейскіх прапагандыстаў, перайшла пад кантроль УСУ. Таксама паведамляюць, што ўкраінскія сілы ўвайшлі ў Шаўчэнкаўку», - напісаў ён у сваім Telegram.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках