25 красавiка 2024, Чацвер, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ вызвалілі яшчэ адзін населены пункт на Данбасе

2
УСУ вызвалілі яшчэ адзін населены пункт на Данбасе

Вызваленае сяло размешчанае за 16 кіламетраў на ўсход ад Лімана.

2 кастрычніка Узброеныя Сілы Украіны зачысцілі Ліман на Данеччыне ад расейскіх акупантаў, а таксама ўвайшлі ў сяло Торскае, рухаючыся на ўсход, піша «Апостроф».

Украінскія вайскоўцы зайшлі ў Торскае і ўсталявалі ля ўезду ў сяло сцяг Украіны. Фота з пацверджаннем гэтага было апублікаванае блізу 15.55.

Як вядома, Торскае размешчанаеза 16 км на ўсход ад Лімана, пра што сведчаць мапы. Устанаўленне кантролю над Торскім дазваляе Узброеным Сілам Украіны прасоўвацца ў кірунку Крамянной, куды адступілі ацалелыя расейскія акупанты з Лімана.

Узброеныя Сілы Украіны працягваюць развіваць контрнаступленне на ўсходзе краіны, вяртаючы пад свой кантроль усё больш украінскіх тэрыторый. Расейскія акупанты змушаныя адыходзіць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках