18 красавiка 2024, Чацвер, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Расейская эліта хоча адхіліць Пуціна

14
Эксперт: Расейская эліта хоча адхіліць Пуціна

На ягоную думку, гэта можа быць адным з варыянтаў развязання крызісу ў Расеі.

Расейская эліта хоча захаваць дзейную мадэль улады, а для гэтага ім трэба адхіліць ад улады прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Калі гэтага не адбудзецца - краіну падзеляць. Пра гэта заявіў украінскі палітычны эксперт Валеры Клачок.

"У мяне складваецца дакладнае ўражанне, што рэалізуецца сцэнар адхілення ад улады Пуціна на гэтым этапе. Гэта не так проста, бо ёсць некалькі кодлаў, якія датычаць да ўнутрыпалітычных працэсаў у РФ. Успомнім таго самага Патрушава, які актыўна працуе ў пытанні ўхілення Пуціна, - мяркуе эксперт.

Паводле ягоных слоў, гэта адзін з варыянтаў выйсця з сітуацыі для самой Расеі.

- Задачай нумар адзін для расейскай эліты з'яўляецца ўтрыманне існай мадэлі ўлады. Яны могуць зрабіць тое, што ім раяць заходнія партнёры – выйсці на межы 1991 года і захаваць Расею ў гэтай мадэлі. Пуцін акурат не знаходзіцца ў адным рэчышчы з намерамі гэтай палітычнай групы, якая спрабуе захаваць Расею. Калі яны не здалеюць змяніць Пуціна, то гісторыя для іх будзе іншай і значна горшай. Іх проста падзеляць. Гэта больш як відавочны факт, - падсумаваў Клачок.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках